28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы заваявалі два медалі першынства Еўропы па боксе сярод юнакоў і дзяўчат да 14 гадоў, якое праходзіла ў сербскім Злаціборы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У актыве нашай каманды адзін сярэбраны і адзін бронзавы медалі. Другое месца ў вазе да 52 кг заняў Кірыл Домаш. У ходзе турніру беларус перамог прадстаўнікоў Босніі і Герцагавіны, Арменіі і Германіі, але ў фінале ўступіў равесніку з Расіі. На трэцюю прыступку п'едэстала пасля паражэння ў паўфінале ўзняўся Елісей Мамойка, які выступае ў катэгорыі да 90 кг.
На кантынентальным форуме - U14 нашу краіну прадставілі сем баксёраў.