Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

8 Жнв 2023

Беларусы Андрэй Літвіновіч і Уладзіслава Траццякова выйгралі па бронзе ў бегу на 600 м на II Гульнях краін СНД

Беларусы Андрэй Літвіновіч і Уладзіслава Траццякова выйгралі па бронзе ў бегу на 600 м на II Гульнях краін СНД
Уладзіслава Траццякова

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА. На Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" падыходзяць да канца спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы ў рамках II Гульняў краін СНД, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Праграму заключнага дня спаборніцтваў на стадыёне "Дынама" адкрылі фінальныя старты на дыстанцыі 600 м у юнакоў і дзяўчат. У вырашальным забегу сярод юнакоў трэцім фінішаваў наш Андрэй Літвіновіч, апярэдзіць беларуса здолелі расіянін Мікіта Папоў і Дзмітрый Спаскі з Казахстана. Усяго на дарожку выйшлі 12 спартсменаў.

У фінале сярод дзяўчат два першыя месцы занялі прадстаўніцы Расіі Кацярына Іванова і Аляксандра Архангельская. Трэцяй да фінішу прыйшла беларуская спартсменка Уладзіслава Траццякова. Удзел у барацьбе за медалі тут прынялі 16 лёгкаатлетак.

У апошні дзень спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы на II Гульнях краін СНД будзе разыграна яшчэ 7 камплектаў медалёў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі