Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Жнв 2013

Беларусы ў Іркуцку дастануць скарбы з вясковых куфраў

6 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. "Скарбы з вясковых куфраў" пакажа Іркуцкае таварыства беларускай культуры імя Я.Д.Чэрскага. Так называецца этнаграфічная выстаўка, якая адкрыецца 8 жніўня ў Іркуцкай абласной дзяржаўнай універсальнай навуковай бібліятэцы імя І.І.Малчанава-Сібірскага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

У экспазіцыі будуць прадстаўлены арыгінальныя прадметы сялянскага побыту канца XIX - пачатку XX стагоддзя з прыватных збораў беларусаў, якія пражываюць у Іркуцку. Некаторым экспанатам больш як 120 гадоў.

"Наша калекцыя з'явілася ў выніку мэтанакіраванага комплекснага збору матэрыялу ў этнаграфічных экспедыцыях па Іркуцкай вобласці актывістамі арганізацыі, - сказаў кіраўнік Іркуцкага таварыства беларускай культуры імя Я.Д.Чэрскага Алег Рудакоў. - Пераважна гэта прадметы беларускага побыту, традыцыйнае адзенне, іншыя тэкстыльныя вырабы". Жыхары Іркуцка ўбачаць ручнікі з даматканага палатна з вышыўкай, традыцыйныя жаночыя касцюмы, а таксама зімовае жаночае адзенне, што з'яўляецца рэдкасцю ў этнаграфічных экспазіцыях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі