Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Сак 2016

Беларускія зоркі спорту, тэатра і эстрады разам прачытаюць творы Караткевіча

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія зоркі спорту, кіно, тэлебачання, тэатра і эстрады разам прачытаюць творы Уладзіміра Караткевіча 29 сакавіка на вечары ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Вялікім тэатры.

Вершы, урыўкі з прозы беларускага пісьменніка, а таксама песні на словы класіка прагучаць у гэты вечар у камернай зале тэатра. На адной сцэне будуць гімнастка бронзавы прызёр лонданскай Алімпіяды-2012 Любоў Чаркашына, оперны саліст Вялікага тэатра Беларусі Ілья Сільчукоў, акцёр, рэжысёр, мастацкі кіраўнік Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Аляксандр Гарцуеў, тэлевядучая, спявачка і аўтар песень Вольга Рыжыкава, актрыса тэатра і кіно Алена Дуброўская, спявак і тэлевядучы Тэа. Рэжысёрам і вядучым вечара выступіць заслужаны артыст Беларусі Віктар Скарабагатаў.

Акрамя таго, на галоўнай сцэне Вялікага тэатра гледачы ўбачаць шэдэўр нацыянальнага мастацтва - оперу "Сівая легенда", у стварэнне якой сваю працу і талент уклалі кампазітар Дзмітрый Смольскі і аўтар лібрэта Уладзімір Караткевіч. Аматарам высокага мастацтва многае скажа імя рэжысёра-пастаноўшчыка оперы - паставіў спектакль на сцэне Міхаіл Панджавідзэ.

У антракце пройдзе конкурс на мастацкае чытанне твораў Караткевіча. Госці змогуць прачытаць на памяць любімыя радкі з твораў класіка. Удзельнікам будуць уручаны падарункі і сувеніры ад Вялікага тэатра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі