У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Снж 2019

Беларусы Вячаслаў Грэцкі, Крысціян Хенкель і Ілья Шынкевіч стануць удзельнікамі Матчу зорак КХЛ

Беларусы Вячаслаў Грэцкі, Крысціян Хенкель і Ілья Шынкевіч стануць удзельнікамі Матчу зорак КХЛ
Вячаслаў Грэцкі (№99). Фота ХК "Дынама-Мінск"

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршылася галасаванне балельшчыкаў за ігракоў, якія стануць удзельнікамі Матчу зорак КХЛ. Сярод тых, каму аддалі галасы аматары хакея, ёсць і беларускія спартсмены, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны сайт Федэрацыі хакея Беларусі.

У дывізіёне Тарасава сімпатыі балельшчыкаў заваяваў форвард мінскага "Дынама" Вячаслаў Грэцкі. У галасаванні абаронцаў дывізіёна Харламава выйграў ігрок абароны зборнай Беларусі, які цяпер абараняе колеры "Ак Барса", Крысціян Хенкель. За каманду з Казані ён правёў 23 матчы, набраўшы 4 (1+3) балы пры паказчыку карыснасці "+ 9".

Яшчэ адзін абаронца зборнай Беларусі Ілья Шынкевіч стаў лепшым у дывізіёне Тарасава. Ігрок "Віцязя" быў задзейнічаны ў 16 матчах сваёй каманды, зарабіўшы 2 (1+1) рэзультатыўныя балы, запісаўшы "+1" у графу "плюс-мінус".

Трэба таксама адзначыць, што варатаром каманды дывізіёна Тарасава будзе галкіпер мінскага "Дынама" Юнас Энрат. Ён набраў 3051 голас, апярэдзіўшы варатара ЦСКА Ілью Сарокіна. У гэтым гульнявым годзе швед правёў 25 матчаў, у якіх адбіў 89,9 працэнта кідкоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс