У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Кст 2015

Беларускія велагоншчыцы сталі бронзавымі прызёрамі ЧЕ на трэку ў Швейцарыі

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі стала бронзавым прызёрам у каманднай гонцы праследавання на чэмпіянаце Еўропы па трэкавых велагонках, які праходзіць у швейцарскім Грэнхене.

Каманда ў складзе Паліны Піваваравай, Іны Савенка, Марыны Шмаянковай і Кацярыны Пятроўскай у барацьбе за бронзавыя ўзнагароды былі хутчэйшымі за саперніц з Польшчы, пераадолеўшы дыстанцыю 4 км за 4 мін. 35,595 сек. Полькі няўдала правялі гонку, адна з удзельніц Катажына Паўлоўска ўпала ў ходзе заезду за 3-е месца, што і дало магчымасць беларускам узысці на п'едэстал гонару.

Залатыя медалі кантынентальнага форуму ў жаночым камандным праследаванні выйгралі спартсменкі з Вялікабрытаніі. У фінале яны апярэдзілі каманду Расіі, якая заваявала сярэбраныя ўзнагароды.

Мужчынская зборная Беларусі ў камандным праследаванні заняла 11-е месца.

Чэмпіянат Еўропы па трэкавых велагонках завершыцца ў Швейцарыі 18 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс