Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Стд 2017

Беларускія валейбалісткі (U-18) перамаглі ў кваліфікацыі ЧЕ

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская зборная па валейболе дзяўчат да 18 гадоў паспяхова пераадолела адборачны раўнд да фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы. У заключным, трэцім, матчы ў групе В падапечныя Наталлі Мелянюк былі мацнейшымі за валейбалістак Ізраіля - 3:0 (25:13, 25:19, 25:16), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гульня была для беларусак удалай. Лідары нападзення Таццяна Холад і Ганна Грышкевіч упэўнена правялі сустрэчу, набраўшы 13 і 15 ачкоў адпаведна. У сустрэчы пераможцы паспяхова згулялі на падачы. Раней у ходзе турніру ў Мілане беларускі былі мацнейшымі за спарсменак Славакіі (3:2) і Італіі (3:1). Другую пуцёўку ў групе В на чэмпіянат Еўропы атрымала Італія, якая абыграла каманду Славакіі 3:0.

Турнірнае становішча: 1. Беларусь - 8 ачкоў/3 матчы. 2. Італія -6/3. 3. Славакія - 4/3. 4. Ізраіль - 0/3.

У фінальнай стадыі чэмпіянату Еўропы выйшлі пераможцы васьмі адборачных груп. Акрамя Беларусі, гэта Сербія, Турцыя, Польшча, Расія, Германія, Грэцыя і Балгарыя, а таксама тры лепшыя каманды, якія занялі другія месцы: Румынія, Італія, Славенія. Чэмпіянат Еўропы для зборных да 18 гадоў пройдзе з 1 па 9 красавіка ў Галандыі.

Мужчынская зборная Беларусі па валейболе да 19 гадоў аналагічны кваліфікацыйны турнір праводзіла ў Сафіі. У групе G падапечныя Сяргея Конанава занялі другое месца, уступіўшы ў матчы за першае месца Балгарыі 0:3 (23:25, 24:26, 23:25). Беларусы на старце турніру абыгралі Грузію 3:0 і Данію 3:2. Аднак перамог і набраных пяці ачкоў не хапіла, каб прабіцца ў фінальную стадыю еўрапейскага першынства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі