У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Крс 2017

Беларускія тэнісісты згуляюць з камандай Швейцарыі за выхад у Сусветную групу

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэнісісты зборнай Беларусі згуляюць з камандай Швейцарыі ў матчы плэй-оф Сусветнай групы Кубка Дэвіса. Сустрэча за выхад у элітны дывізіён неафіцыйнага каманднага чэмпіянату свету адбудзецца 15-17 верасня на арэне швейцарцаў. Такі вынік жараб'ёўкі, праведзенай сёння ў штаб-кватэры Міжнароднай федэрацыі тэніса ў Лондане, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У мінулыя гады зборныя Беларусі і Швейцарыі двойчы сустракаліся ў розыгрышы Кубка Дэвіса. У 2000 годзе ў Санкт-Галене швейцарцы на чале з легендарным Роджэрам Федэрэрам перамаглі з "сухім" лікам 5:0, а ў 2008-м у Мінску яны выйгралі з рэзультатам 4:1. У гэтым сезоне беларусы паспяхова правялі два матчы ў I групе Еўра-Афрыканскай зоны, абыграўшы ў Мінску зборныя Румыніі (3:2) і Аўстрыі (3:1). Будучыя сапернікі каманды Беларусі прайгралі ў першым раўндзе Сусветнай групы ў гасцях у каманды ЗША - 0:5. Цяпер у рэйтынгу Кубка Дэвіса зборная Беларусі займае 24-е месца, каманда Швейцарыі знаходзіцца на 6-й пазіцыі. Апошні раз каманда Беларусі выступала ў Сусветнай групе 10 гадоў таму, яе вышэйшым дасягненнем у розыгрышы Кубка Дэвіса з'яўляецца выхад у паўфінал у 2004 годзе.

Склады астатніх пар плэй-оф Сусветнай групы:

Канада - Індыя,

Венгрыя - Расія,

Калумбія - Харватыя,

Нідэрланды - Чэхія,

Японія - Бразілія,

Партугалія - Германія,

Казахстан - Аргенціна.

Пераможцы згуляюць у наступным сезоне ў Сусветнай групе, няўдачнікі выступяць у I групе сваіх кантынентальных зон Кубка Дэвіса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс