Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Кст 2020

Беларускія тэнісісткі захавалі свае месцы ў сусветным рэйтынгу перад турнірам у Остраве

Беларускія тэнісісткі захавалі свае месцы ў сусветным рэйтынгу перад турнірам у Остраве
Арына Сабаленка. Фота Сіньхуа - БЕЛТА

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Усе вядучыя беларускія тэнісісткі засталіся на ранейшых пазіцыях у абноўленым сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Арына Сабаленка захавала за сабой 12-е месца, маючы ў актыве 3675 ачкоў, Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 14-й пазіцыі, набраўшы 3122 балы, Аляксандра Сасновіч займае 93-е месца, маючы 798 ачкоў, у Вольгі Гаварцовай 570 балаў і 130-е месца. На гэтым тыдні Арына Сабаленка і Вікторыя Азаранка выступяць на турніры ў чэшскай Остраве з прызавым фондам $528,5 тыс.

Топ -10 новага рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 7255,
3. Наомі Осака (Японія) - 5780,
4. Сафія Кенін (ЗША) - 5760,
5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5260,
6. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,
7. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,
8. Петра Квітава (Чэхія) - 4516,
9. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4505,
10. Серэна Уільямс (ЗША) - 4080.

У мужчынскім сусветным рэйтынгу лепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў апусціўся з 85-га на 87-е месца, маючы 755 заліковых балаў, у Ільі Івашкі 478 балаў і 129-я пазіцыя. 18 кастрычніка Ягор Герасімаў прабіўся ў асноўную сетку на турніры ў нямецкім Кёльне з прызавым фондам 325 тыс. еўра. Сёння яго сапернікам у паядынку 1/16 фіналу будзе немец Даніэль Альтмаер, які займае 124-е месца ў рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР).

Топ-10 рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11740 балаў,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9850,
3. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 9125,
4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6630,
5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5925,
6. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5890,
7. Аляксандр Звераў (Германія) - 4855,
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 3429,
9. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3180,
10. Матэа Берэціні (Італія) - 3075.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі