Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Ліс 2020

Беларускія тэнісісткі засталіся на сваіх месцах, Герасімаў узняўся на 6 радкоў у сусветным рэйтынгу

Беларускія тэнісісткі засталіся на сваіх месцах, Герасімаў узняўся на 6 радкоў у сусветным рэйтынгу
Фота з архiва

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядучыя беларускія тэнісісткі захавалі свае пазіцыі ў абноўленым сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Арына Сабаленка займае 11-е месца, маючы 4045 ачкоў, на два радкі ніжэй Вікторыя Азаранка, у якой 3426 балаў, у Аляксандры Сасновіч 798 ачкоў і 92-я пазіцыя.

Топ-10 рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA):

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 7255,
3. Наомі Осака (Японія) - 5780,
4. Сафія Кенін (ЗША) - 5760,
5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5260,
6. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,
7. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,
8. Петра Квітава (Чэхія) - 4516,
9. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4505,
10. Серэна Уільямс (ЗША) - 4080.

У рэйтынгу Асацыяцыі тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) беларус Ягор Герасімаў, які дабраўся на мінулым тыдні да чвэрцьфіналу турніру ў Нур-Султане, узняўся з 83-га на 77-е месца, маючы 820 ачкоў. У Ільі Івашкі 115-я пазіцыя (573 балы), Уладзімір Ігнацік займае 330-е месца (128).

Першая дзясятка рэйтынгу АТР:

1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11 830 ачкоў,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9850,
3. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 9125,
4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6630,
5. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5980,
6. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5925,
7. Аляксандр Звераў (Германія) - 5015,
8. Андрэй Рублёў (Расія) - 3839,
9. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3285,
10. Матэа Берэціні (Італія) - 3075.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі