У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Лют 2016

Беларускія стралкі заваявалі дзве сярэбраныя ўзнагароды на чэмпіянаце Еўропы

29 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі два сярэбраныя медалі на чэмпіянаце Еўропы па стральбе з пнеўматычнай зброі, які завяршыўся ў венгерскім Дзьёры, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м беларус Ілья Чаргейка заняў другое месца. У фінале турніру ён набраў 206,4 бала. Залаты медаль выйграў расіянін Сяргей Каменскі - 207,2 бала. Бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы стаў харват Петар Горса - 180,1 бала. У фінале ў гэтай дысцыпліне прыняў удзел другі беларускі стралок Віталь Бубновіч, які заняў у падагульняючым пратаколе сёмае месца - 122,4 бала. Лідар жаночай зборнай Беларусі Вікторыя Чайка ў стральбе з пісталета на 10 м не змагла прабіцца ў фінал, стаўшы дзявятай у кваліфікацыі.

Яшчэ адна сярэбраная ўзнагарода на рахунку беларусаў у камандных спаборніцтвах у стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 м. Зборная ў складзе Юрыя Шчарбацэвіча, Ільі Чаргейкі і Віталя Бубновіча набрала суму 1872,9 бала і змагла ўзысці на другую прыступку п'едэстала гонару. Першае месца заняла каманда Расіі - 1875,7 бала.

У медальным заліку кантынентальнага форуму беларуская каманда стала 10-й, перамаглі ў камандным рэйтынгу расійскія стралкі, на рахунку якіх у Дзьёры 27 узнагарод.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс