У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2015

Беларускія стралкі Ілья Чаргейка і Віталь Бубновіч сталі прызёрамі Гран-пры ў Вроцлаве

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Польшчы завяршыўся буйны міжнародны турнір па кулявой стральбе "Гран-пры Вроцлава", на якім беларускія спартсмены выйгралі чатыры ўзнагароды. Ілья Чаргейка стаў сярэбраным прызёрам у стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў, у гэтай жа дысцыпліне Віталь Бубновіч заняў трэцяе месца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Віталь Бубновіч прынёс у скарбонку зборнай Беларусі яшчэ дзве бронзавыя ўзнагароды. У стральбе з малакалібернай вінтоўкі на 50 метраў са становішча лежачы ён уступіў толькі Томашу Ёрабеку з Чэхіі (другое месца) і Барташу Яцэцкаму з Польшчы (першае месца). Чэмпіён лонданскай Алімпіяды беларус Сяргей Мартынаў у гэтым жа практыкаванні заняў пятае месца. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі на 10 метраў Бубновіч з сумай ачкоў 185,7 зноў стаў трэцім. Яго апярэдзілі венгр Іштван Пені - 208,5 ачка і паляк Томаш Бартнік - 208,8 ачка.

Чарговы міжнародны старт з удзелам беларускіх стралкоў запланаваны ў маі ў чэшскай Пльзені.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс