Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Ліп 2017

Беларускія спартсмены заваявалі 7 медалёў у першы тыдзень Сусветных гульняў у Вроцлаве

Кацярына Галкіна ў час X Сусветных гульняў у польскім Вроцлаве27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі сем медалёў у першы тыдзень X Сусветных гульняў у польскім Вроцлаве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Уладальніцай золата ў спаборніцтвах вадналыжніц стала беларуска Наталля Берднікава. У падводным плаванні на дыстанцыі 100 м у біластах залатая ўзнагарода Сусветных гульняў дасталася беларусу Дзмітрыю Гаўрылаву, таксама ён стаў трэцім у аналагічным заплыве на 50 м. У спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы два бронзавыя медалі ў актыве Кацярыны Галкінай - у практыкаваннях з мячом і стужкай.

Спартыўныя акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік занялі другое месца сярод змешаных пар. Яшчэ адно серабро ўзялі Юлія Івончык, Вераніка Набокіна і Карына Сандовіч у групавых практыкаваннях акрабатак.

Сусветныя гульні праводзяцца раз у чатыры гады па відах спорту, якія не ўваходзяць у Алімпійскую праграму. Цяперашнія спаборніцтвы дзясятыя па ліку, у іх праграму ўключаны 37 спартыўных дысцыплін. Фінішуюць юбілейныя гульні 30 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі