У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліп 2017

Беларускія спартсмены заваявалі 6 медалёў на Еўрапейскім кубку па дзюдо ў Мінску

24 ліпеня, Мінск /Аляксандр Жыбуль - БЕЛТА/. Беларускія спартсмены заваявалі 6 медалёў на Еўрапейскім кубку па дзюдо ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі дзень спаборніцтваў на вышэйшую прыступку п'едэстала падняўся беларускі спартсмен Ягор Варапаеў (вагавая катэгорыя - 90 кг), атрымаўшы перамогу ў фінальным паядынку над атлетам з Ізраіля Лі Кохмана. Таксама залатую ўзнагароду заваяваў наш суайчыннік Уладзіслаў Цярпіцкі (больш за 100 кг), ён быў мацнейшы за дзюдаіста з Азербайджана Ушангі Какауры. Лідар сусветнага рэйтынгу беларуска Марына Слуцкая (больш за 78 кг) уступіла ў фінале чыстым кідком баснійцы Ларысе Керык і заваявала сярэбраную ўзнагароду турніру. Раней золата заваявала Дар'я Скрыпнік (52 кг). На трэцюю прыступку п'едэстала ўзышлі Даніэла Казаной (63 кг) і Дзмітрый Мінькоў (66 кг).

У агульнакамандным заліку беларускія дзюдаісты занялі першае месца. У турніры прынялі ўдзел каля 400 спартсменаў з 52 краін. Спаборніцтвы ў Мінску з'яўляюцца праверкай сіл перад галоўным стартам сезона - чэмпіянатам свету, які пройдзе з 28 жніўня па 3 верасня ў Будапешце. Арганізатарамі спаборніцтваў з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарвыканкам, НАК і Беларуская федэрацыя дзюдо.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску