Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Apr 2023

Беларускія спартсмены заваявалі 29 медалёў на турніры па кулявой стральбе ў Казахстане

Беларускія спартсмены заваявалі 29 медалёў на турніры па кулявой стральбе ў Казахстане
Фота з архiва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У казахстанскім Шымкенце завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па кулявой стральбе - Гран-пры "Алтын Мерген", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень турніру ў Шымкенце спартсмены вызначалі лепшых у стральбе з малакалібернага пісталета ў адкрытым класе: мужчыны і жанчыны спаборнічалі без дзялення па палавой прыкмеце. Залаты медаль у гэтай дысцыпліне заваяваў беларус Ілья Дасько, уладальніцай бронзы стала наша Надзея Леанавец.

Па выніках усіх дзён спаборніцтваў прадстаўнікі беларускай каманды заваявалі 29 узнагарод (12 залатых, 8 сярэбраных і 9 бронзавых), заняўшы ўпэўненае першае месца ў агульным медальным заліку. Двухразовымі пераможцамі Гран-пры "Алтын Мерген" сталі Уладзіслава Пранько, Дар'я Чупрыс і Ілья Чаргейка.

Усяго на міжнародным турніры выступілі амаль 200 стралкоў з Беларусі, Казахстана, Расіі, Кыргызстана і Таджыкістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі