У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Жнв 2016

Беларускія спартсмены выйгралі 14 узнагарод на дамашнім юніёрскім ЧС па веславанні на байдарках і каноэ

1 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены выйгралі 14 узнагарод на дамашнім чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі да 23 гадоў, які завяршыўся на вяслярным канале ў Заслаўі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Рэкардсменамі па колькасці залатых узнагарод сталі канаісткі Надзея Макарчанка і Алена Наздрова, на рахунку якіх чатыры медалі вышэйшай пробы ў спаборніцтвах сярод юніёраў. Дзяўчаты перамагалі ў каноэ-двойцы на 500 м і 200 м, Надзея Макарчанка фінішавала першай у заездзе адзіночак на 200 м, а Алена Наздрова стала першай у адзіночцы на 500 м. "Удачны для нас з Надзяй сезон, шмат перамагалі і тут, у Заслаўі, і на іншых міжнародных стартах. Правялі добрую работу зімой і вясной, таму ўсё так добра атрымалася", - адзначыла Алена Наздрова.

Чэмпіёнамі свету на вяслярным канале ў Заслаўі сталі таксама Дарына Пікулева, Каміла Бобр (каноэ-двойка на 200 м сярод дзяўчат да 23 гадоў), Мікіта Санько, Уладзіслаў Суханосаў, Станіслаў Дайнека, Ілья Федарэнка (байдарка-чацвёрка на 1000 м сярод юніёраў), Аляксей Місючэнка, Георгій Анікін, Кірыл Нікіцін, Максім Зайцаў (байдарка-чацвёрка на 1000 м сярод моладзі да 23 гадоў).

У актыве беларускай каманды і пяць сярэбраных узнагарод. Адна з іх на рахунку Ігара Байчэўскага (U23). Трэнер весляра з Мінска Віталь Дрозд асцярожны ў ацэнках выступлення свайго падапечнага. "Гонка на 1000 м пакінула больш пытанняў. Ужо ёсць думкі, як зрабіць выступленне яшчэ лепшым: стратэгія праходжання дыстанцыі, тэхніка. Гонка ў байдарцы-адзіночцы адрозніваецца ад каманднай, пасля 2011 года, калі Ігар стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы сярод юніёраў у адзіночцы, вырашыў, што разам з партнёрамі спаборнічаць лягчэй. Аднак на адборы да дамашняга чэмпіянату свету Ігар Байчэўскі выйграў адзіночку, а ў пары заняў другое месца. Давялося выступаць аднаму на 1000 м. Гэта класіка байдаркі і каноэ, і справіўся спартсмен нядрэнна", - расказаў трэнер.

У фінішным створы ўпусцілі залатую ўзнагароду ў спаборніцтвах сярод юніёраў беларусы Рыгор Майсюк і Дзяніс Вашчанка ў каноэ-двойцы на 1000 м, якія ўступілі расіянам Яну Каваляўскасу і Івану Дзмітрыеву.

"Адзіны мінус у сучасным каноэ - усе атлеты паказваюць аднолькавую тэхніку праходжання дыстанцыі. Крыху нудна гэта назіраць. Нашы беларускія хлопцы ў каноэ на 1000 м уступілі на фінішы з-за таго, што каноэ ў іх "танцавала" перад фінішам (нос лодкі перыядычна ішоў крыху пад ваду. - Заўвага БЕЛТА), Грышу і Дзянісу не хапіла сіл і скорасці, каб зрабіць рашаючы рывок," - пракаменціраваў выступленне сярэбраных прызёраў першы беларускі алімпійскі чэмпіён у каноэ Леанід Гейштар. Заслужаны ветэран адзначыў выдатную арганізацыю і ўмовы правядзення чэмпіянату. "Аб такім канале, які ёсць цяпер у Заслаўі, мы маглі толькі марыць, у часы СССР такога не прыпомню. Вядома, тэхналогіі пайшлі наперад, і для сучаснай моладзі створаны ўсе ўмовы, каб займацца веславаннем на байдарках і каноэ. Мне вярнуць бы маладосць, ды пры такіх умовах даў бы яшчэ дыхту сапернікам!" - сказаў Леанід Гейштар.

З 14 узнагарод на дамашнім чэмпіянаце свету беларускіх спартсменаў заваявана сем залатых, пяць сярэбраных, два бронзавыя медалі.

У ходзе цырымоніі закрыцця турніру сцяг чэмпіянату быў перададзены арганізацыйнаму камітэту наступнага юніёрскага чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ - у 2017 годзе яго прыме румынскі горад Пітэшты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс