Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

28 Сак 2016

Беларускія спартсмены на дзевяці Паралімпійскіх гульнях заваявалі 111 медалёў

28 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паралімпійскі камітэт Беларусі сёння адзначае 20-гадовы юбілей. У суверэннай гісторыі беларусы прынялі ўдзел у дзевяці Паралімпійскіх гульнях, стаўшы ўладальнікамі 111 узнагарод, расказаў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Паралімпійскага камітэта Алег Шэпель.

Каманда Беларусі дэбютавала на Гульнях у амерыканскай Атланце ў 1996 годзе, і тады менавіта Алег Шэпель стаў першым беларусам - чэмпіёнам Паралімпійскіх гульняў. За час актыўных выступленняў ён заваяваў 5 узнагарод вышэйшай вартасці ў лёгкаатлетычных дысцыплінах. Усяго ў актыве беларусаў 31 залаты, 39 сярэбраных і 40 бронзавых медалёў.

Цяпер беларускія паралімпійцы рыхтуюцца да XV летніх Гульняў, якія пройдуць у верасні ў Рыа-дэ-Жанэйра. Алег Шэпель адзначыў, што дзякуючы падтрымцы дзяржаўных структур падрыхтоўка праходзіць у адпаведнасці з трэніровачным графікам, няма праблем з фінансаваннем. Паводле яго прагнозаў, у Рыа выступяць каля 30 беларускіх паралімпійцаў, прычым усе яны здольныя прэтэндаваць на месцы ў першай васьмёрцы ў сваіх дысцыплінах, "турыстаў" у камандзе не будзе. Хоць канкрэтныя медальныя планы не ставяцца, беларусам пад сілу заваяваць узнагароды ў некалькіх відах спорту, у прыватнасці, у плаванні, лёгкай атлетыцы, дзюдо, фехтаванні і веславанні, лічыць Алег Шэпель.

Чатыры гады таму на летняй Паралімпіядзе ў Лондане Беларусь прадстаўлялі 33 атлеты, якія сталі ўладальнікамі 12 узнагарод: пяці залатых, дзвюх сярэбраных і трох бронзавых. Усе залатыя медалі ў беларускую скарбонку паклаў плывец Ігар Бокій, які і ў Рыа мае намер паспрачацца за самыя высокія месцы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі