Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Стд 2016

Беларускія спартсмены ў 2015 годзе заваявалі на міжнародных турнірах больш за 600 узнагарод

2 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены ў 2015 годзе заваявалі 658 медалёў на самых прэстыжных міжнародных турнірах, паведаміў у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

"На чэмпіянатах свету і Еўропы, Кубках свету, першых Еўрапейскіх гульнях заваяваны 182 залатыя, 201 сярэбраная і 275 бронзавых медалёў. У 2015 годзе ў алімпійскіх відах спорту беларусы сталі ўладальнікамі 255 узнагарод - 65 залатых, 76 сярэбраных, 114 бронзавых", - сказаў міністр.

Ён асабліва вылучыў выдатнае выступленне на чэмпіянаце свету па лёгкай атлетыцы ў Пекіне Марыны Арзамасавай, якая выйграла золата на дыстанцыі 800 м, і Аліны Талай, якая стала ўладальніцай бронзы на дыстанцыі 100 м з бар'ерамі. Акрамя іх выдатна праявілі сябе на сусветных першынствах Арцём Козыр (каноэ-адзіночка 200 м), Маргарыта Махнёва, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук (байдарка-чацвёрка 500 м), веласіпедыст Васіль Кірыенка, штангіст Вадзім Стральцоў. Парадавала ўся беларуская каманда, якая выступала на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку. Ва ўмовах значнай канкурэнцыі беларускія спартсмены заваявалі 43 медалі (10 залатых, 11 сярэбраных, 22 бронзавыя). На гэтых гульнях у неафіцыйным камандным медальным заліку зборная Беларусі заняла высокае 7-е месца.

"Зачын на будучыню зроблены вельмі значны, але гэту марку трэба будзе трымаць на галоўным старце спартыўнага чатырохгоддзя - Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра", - падкрэсліў Аляксандр Шамко.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс