У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Май 2015

Беларускія школьнікі заваявалі пяць узнагарод на навукова-інжынерным конкурсе Intel ISEF у ЗША

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія школьнікі заваявалі пяць узнагарод на міжнародным навукова-інжынерным конкурсе Intel International Science and Engineering Fair-2015 у ЗША. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

У гэтым годзе ў міжнародным навукова-інжынерным конкурсе Intel ISEF прынялі ўдзел каля 1,7 тыс. вучняў з 75 краін свету. Беларусь на конкурсе прадставілі чатыры хлопцы, якія сталі пераможцамі навукова-інжынернага конкурсу Belarus Science and Engineering Fair, што прайшоў у лютым 2015 года. Яго арганізатары - упраўленне адукацыі Мінскага аблвыканкама, Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі, адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій і карпарацыя Intel. У бягучым годзе нацыянальны конкурс праводзіўся ўжо трэці раз.

У каманду Беларусі ўвайшлі Віктар Беляўцоў з Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя, Уладзіслаў Гадалаў з сярэдняй школы нумар 11 Слуцка, Дзмітрый Крывянчук з гімназіі нумар 1 імя Ф.Я.Перца Пінска і Іван Саечнікаў з ліцэя БДУ. Па выніках конкурсу маладыя людзі былі ўдастоены 5 прэстыжных узнагарод.

Работа Віктара Беляўцова "Новы тып крыла" была адзначана дыпломам навуковага журы конкурсу. Акрамя таго, Віктар атрымаў два спецыяльныя прызы - ад аднаго з буйных карпаратыўных фондаў ЗША Alcoa Foundation і Таварыства выпрабавальнікаў пілотаў (Society of Experimental Test Pilots), якое з'яўляецца міжнароднай арганізацыяй лётных выпрабаванняў лётчыкаў і касманаўтаў. Дарэчы, гэта не першая міжнародная перамога Віктара - у красавіку гэтага года юнак быў удастоены залатога медаля на XXII Міжнароднай канферэнцыі юных вучоных па фізіцы, матэматыцы, інфарматыцы і экалогіі ў Турцыі.

Дыплом навуковага журы атрымаў і ліцэіст БДУ Іван Саечнікаў за работу "Рэалізацыя метаду аўтаномнага пазіцыянавання нанаспадарожніка класа CanSat для пабудовы вертыкальных профіляў газавага саставу атмасферы і карт вегетацыйных індэксаў".

Дзевяцікласнік са Слуцка Уладзіслаў Гадалаў за работу "Сістэма бяспекі Artemis Web Security" быў узнагароджаны спецыяльным прызам (прэміяй) самага буйнога ў свеце рэгістратара даменных імён GoDaddy. GoDaddy Group падтрымлівае каля 30 млн даменных імён у найбуйнейшых даменных зонах першага ўзроўню. Раней юнак быў удастоены за гэту работу дыплома і спецыяльнай прэміі на XI Балтыйскім навукова-інжынерным конкурсе ў Санкт-Пецярбургу, а таксама атрымаў прэмію бізнес-журы - стажыроўку і навучанне ў даследчым праекце "Фабрыка лаяльнасці".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску