Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Лют 2020

Беларускія самбісты заваявалі 14 медалёў у першы дзень міжнароднага турніру ў Мінску

Беларускія самбісты заваявалі 14 медалёў у першы дзень міжнароднага турніру ў Мінску

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі 14 узнагарод (3 залатыя, 5 сярэбраных і 6 бронзавых) у першы дзень адкрытага XXIV міжнароднага турніру катэгорыі А па самба на прызы Прэзідэнта, які праходзіць у мінскім Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Медалі вышэйшай пробы выйгралі беларускія спартсмены Аляксандр Кокша (вагавая катэгорыя 74 кг), Марыя Кандрацьева (звыш 80 кг) і Яўген Алексіевіч у баявым самба (82 кг).

На другую прыступку п'едэстала гонару падымаліся Яна Бяганская (64 кг), Кацярына Калюжная (звыш 80 кг), Павел Гладкіх (62 кг), Дзмітрый Смолін (74 кг) і ў баявым самба Раман Даміеў (100 кг).

Бронзавыя медалі на рахунку беларусаў Кацярыны Мацулевіч (48 кг), Алены Купава (56 кг), Настассі Мацюшка (56 кг), Івана Аніскевіча (62 кг), Дзмітрыя Хахлова (звыш 100 кг) і ў баявым самба Сяргея Капылова (68 кг).

"У першы дзень турніру нехта з атлетаў не змог своечасова ўключыцца. У цэлым пачалі нядрэнна, былі чыста беларускія фіналы. На спаборніцтвы ў Мінск прыехалі моцныя спартсмены з розных краін, дастойная канкурэнцыя. Паглядзім, што будзе далей", - пракаменціраваў выступленне сваіх падапечных галоўны трэнер зборнай Беларусі па самба Дзмітрый Базылеў.

За ўзнагароды турніру спаборнічаюць прадстаўнікі 24 краін. Беларусь на спаборніцтвах прадстаўляюць каля 60 атлетаў. Прэзідэнцкім спартыўным клубам заснаваны спецыяльныя прызы турніру - "За волю да перамогі" і "Лепшую тэхніку".

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міжнародная аматарская федэрацыя самба (FIAS), Міністэрства спорту і турызму, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Нацыянальны алімпійскі камітэт, Беларуская федэрацыя самба.

Уваход для гледачоў на мерапрыемства свабодны.

Завершыцца турнір сёння.

У 2019 годзе беларускія самбісты заваявалі 23 медалі (7 залатых, 8 сярэбраных, 8 бронзавых) на міжнародным турніры катэгорыі А ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі