У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Ліс 2017

Беларускія самбісты заваявалі 12 узнагарод чэмпіянату свету ў Сочы

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Беларусі заваявала 12 узнагарод на 42-м чэмпіянаце свету па самба, які праходзіў у Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У медальнай скарбонцы беларускіх самбістаў дзве ўзнагароды вышэйшай пробы. Чэмпіёнкамі планеты сталі Таццяна Мацко (вагавая катэгорыя 64 кг) і Святлана Цімашэнка (80 кг). Уладальнікамі сярэбраных медалёў сталі Анжэла Жылінская (68 кг), Кацярына Пракапенка (60 кг), Вольга Намазава (72 кг), Сцяпан Папоў (74 кг) і Яўген Алексіевіч (82 кг). Бронзавыя медалі заваявалі Лейла Абасава (48 кг), Марына Жарская (52 кг), Аляксандр Кокша (68 кг), Вае Тутхалян (62 кг) і Цімафей Емяльянаў (82 кг).

У агульнакамандным медальным заліку жаночая зборная Беларусі з сямю медалямі (2 залатыя, 3 сярэбраныя, 2 бронзавыя ўзнагароды) заняла другое месца, уступіўшы толькі расіянкам, у якіх на адну ўзнагароду больш (5, 1, 2). Трэцяе месца ў спартсменак Украіны - 4 (1, 1, 2).

Усяго на п'едэстал гонару сусветнага першынства ў Сочы падымаліся прадстаўнікі 27 краін. Наступны планетарны форум самбістаў пройдзе праз год у італьянскім Мілане.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс