Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Кст 2017

Беларускія плыўцы Ілья Шымановіч і Павел Санковіч заваявалі 3 медалі ў першы дзень этапу КС у г.Доха

Ілля Шымановіч. Фота Getty Images5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены Ілья Шымановіч і Павел Санковіч заваявалі тры ўзнагароды ў першы дзень этапу Кубка свету па плаванні на кароткай вадзе ў г. Доха, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання.

У першы дзень спаборніцтваў Ілья Шымановіч падняўся на другую прыступку п'едэстала гонару. На дыстанцыі 200 м брасам ён паказаў рэзультат 2 мін. 04,77 сек. Залатую ўзнагароду заваяваў Кірыл Прыгода (Расія) - 2 мін. 01,24 сек., трэцім стаў расіянін Ілья Хаменка - 2 мін. 05,08 сек.

У вырашальным заплыве на дыстанцыі 50 м брасам Ілья Шымановіч фінішаваў трэцім - 26,24 сек. Залатую ўзнагароду заваяваў спартсмен з ПАР Камеран ван дэр Бург - 25,70 сек., другім дакрануўся да борціка расіянін Кірыл Прыгода - 25,85 сек.

Беларускі плывец Павел Санковіч на дыстанцыі 100 м комплексным плаваннем заваяваў сярэбраны медаль - 52,61 сек. На вышэйшую прыступку п'едэстала падняўся расіянін Уладзімір Марозаў - 51,38 сек. Бронзавая ўзнагарода дасталася спартсмену з ЗША Тому Шылдсу - 53,21 сек.

Этап Кубка свету па плаванні ў г.Доха завяршаецца 5 кастрычніка. У бягучым сезоне агульны прызавы фонд спаборніцтваў складае $2 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс