Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Jul 2017

Беларускія плыўчыхі заваявалі дзве ўзнагароды ў першы дзень летніх Дэфлімпійскіх гульняў

Плыўчыха Аксана Петрушэнка з Гомеля21 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзве ўзнагароды заваявалі беларускія спартсмены ў першы дзень XXIII летніх Дэфлімпійскіх гульняў. Абодва медалі ў актыве плыўчых, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Першы медаль у скарбонку зборнай Беларусі прынесла плыўчыха Аксана Петрушэнка з Гомеля, якая стала чэмпіёнкай на дыстанцыі 50 м брасам з рэзультатам 33,48 сек. Для Аксаны гэта ўжо 15-е золата за час удзелу ў Дэфлімпійскіх гульнях.

У камбінаванай эстафеце 4х100 м яна разам з Марыяй Рудзько, Кацярынай Ерамцовай і Настассяй Філіпчык стала ўладальніцай серабра, уступіўшы расійскай эстафетнай камандзе.

На спаборніцтвах у Самсуне за Беларусь выступаюць 42 спартсмены: 16 лёгкаатлетаў, 12 плыўцоў, 7 прадстаўнікоў вольнай і грэка-рымскай барацьбы, 4 майстры пляжнага валейбола і 3 дзюдаісты.

Усяго ў цяперашніх Дэфлімпійскіх гульнях прымаюць удзел прадстаўнікі больш як 100 краін. Спартсмены з парушэннямі слыху спаборнічаюць у 21 відзе спорту, 16 з якіх індывідуальныя, 5 - камандныя. Цырымонія закрыцця адбудзецца 30 ліпеня.

На папярэдніх Гульнях, якія прайшлі ў Сафіі ў 2013 годзе, беларускія спартсмены заваявалі 27 медалёў (12 залатых, 11 сярэбраных і 4 бронзавыя).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі