У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Сак 2018

Беларускія паралімпійцы вярнуліся з зімовых Гульняў у Пхёнчхане

20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія паралімпійцы вярнуліся з зімовых Гульняў у Пхёнчхане. У Нацыянальным аэрапорце Мінск атлетаў і трэнераў сустракалі родныя і сябры, кіраўніцтва Міністэрства спорту і турызму, Паралімпійскага камітэта Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"З 15 атлетаў у нашай камандзе было шэсць дэбютантаў Паралімпійскіх гульняў. Вынік перасягнуў нават нашы чаканні. Планавалі пяць узнагарод, зыходзячы з выступленняў нашых спартсменаў на турнірах у ходзе сезона. Аднак увайшлі ў лік дзесяці лепшых каманд, занялі восьмае месца ў медальным заліку. Вынікам вельмі задаволены, - падкрэсліў старшыня Паралімпійскага камітэта Беларусі Алег Шэпель. - Дзяржава нам дапамагае развіваць паралімпійскі спорт, выцягваць людзей з абмежаванымі магчымасцямі з чатырох сцен займацца спортам. Мы ж адказваем такім паспяховым выступленнем, як у Пхёнчхане".

Чэмпіён і трохразовы прызёр Паралімпіяды Юрый Голуб расказаў, што самым галоўным яго балельшчыкам у час Гульняў была маці. "Паралімпіяда атрымалася і паспяховай, і цяжкай для мяне. Удалося выйграць чатыры медалі, але з кожнай гонкай было ўсё цяжэй і цяжэй. Вельмі ўдзячны трэнерскаму штабу, сваім балельшчыкам, маці, роднаму Глуску, дзе ўсе за мяне перажывалі", - адзначыў Юрый Голуб.

XII зімовыя Паралімпійскія гульні ў Пхёнчхане сталі самымі паспяховымі ў гісторыі беларускага паралімпійскага спорту. На біятлонных і лыжных трасах Пхёнчхана беларускія спартсмены заваявалі 12 узнагарод: па чатыры залатыя, сярэбраныя і бронзавыя. На вышэйшую прыступку п'едэстала галоўных стартаў чатырохгоддзя ўзнімаліся Святлана Саханенка, якая стала трохразовай паралімпійскай чэмпіёнкай у лыжных гонках, і Юрый Голуб, які перамог у біятлоне.

Наступныя зімовыя Паралімпійскія гульні адбудуцца з 4 па 13 сакавіка 2022 года ў Пекіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс