Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Apr 2016

Беларускія музычныя сезоны ў Францыі адкрыліся выступленнем ансамбля з Віцебска

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першыя Беларускія музычныя сезоны ў Францыі адкрыліся выступленнем ансамбля з Віцебска. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Да прысутных на вечары з прывітальным словам звярнуўся пасол Беларусі ў Францыі, Пастаянны прадстаўнік Беларусі пры ЮНЕСКА Павел Латушка. Ён праінфармаваў, што ў час Беларускіх музычных сезонаў у Францыі ўвазе гледачоў будуць прадстаўлены канцэрты класічнай і папулярнай музыкі ў выкананні як прафесійных, так і аматарскіх калектываў.

Гасцям мерапрыемства - прадстаўнікам дыпламатычнага корпуса, французскіх дзяржаўных устаноў, беларускай дыяспары - быў прапанаваны канцэрт ансамбля танца, музыкі і песні "Талака" Віцебскай абласной філармоніі. Калектыў прадставіў вакальныя і інструментальныя нумары са свайго рэпертуару, які ўключае творы беларускага фальклору, сучасныя творы, прысвечаныя багатым традыцыям беларускага музычнага мастацтва. Сярод прадстаўленых твораў былі кампазіцыі "Ой, кума" і "Да замкавай гары", прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння народнага артыста Беларусі і СССР, заснавальніка і кіраўніка ансамбля "Песняры" Уладзіміра Мулявіна.

"Выканальніцкі талент беларускіх артыстаў захапіў публіку, сведчаннем чаго сталі працяглыя авацыі пасля кожнага выступлення і словы ўдзячнасці пасля канцэрта", - адзначылі ў пасольстве.

Мастацкаму кіраўніку ансамбля "Талака" Мікалаю Падаляку быў уручаны дыплом-падзяка пасольства Беларусі ў Францыі.

Дарэчы, гэта не першы творчы поспех артыстаў у гэтай краіне. 17 красавіка яны бліскуча выступілі перад гледачамі ў адным з самых знакамітых гістарычных і культурных цэнтраў Францыі - горадзе Ліёне.

Беларускія музычныя сезоны ў Францыі прадоўжацца выступленнямі знакамітага беларускага калектыву "Песняры", музычна-фальклорнага калектыву беларускай меншасці ў Польшчы "Прымакі" (Беласток), народнага ансамбля музыкі і песні "Уладары" (Ваўкавыск) і іншых калектываў і выканаўцаў.

Мерапрыемства арганізавана па ініцыятыве і пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Францыі і франка-беларускай асацыяцыі "Жыццё ў музыцы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі