Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Aug 2019

Беларускія лёгкаатлеты сталі другімі на камандным ЧЕ ў Нарвегіі

Беларускія лёгкаатлеты сталі другімі на камандным ЧЕ ў Нарвегіі
Фота БФЛА

12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія лёгкаатлеты занялі другое месца на камандным чэмпіянаце Еўропы ў першай лізе, які завяршыўся ў нарвежскім Санесе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе БФЛА.

У час турніру на першую прыступку п'едэстала гонару падымаліся Віталь Парахонька (110 м с/б; рэзультат - 13,73 сек.), Дар'я Барысевіч (1500 м; 4 м 50,60 сек.), Алёна Дубіцкая (штурханне ядра, 18 м 78 см), Таццяна Халадовіч (кіданне кап'я; 61 м 17 см), Настасся Мірончык-Іванова (скачок у даўжыню; 6 м 76 см), Карына Таранда (скачок у вышыню; 1 м 92 см) і Ірына Жук (скачок з шастом; 4 м 56 см).

Другое месца занялі ў бегу на 100 м з бар'ерамі Эльвіра Герман (13,15 сек.), уступіўшы Надзін Вісер з Нідэрландаў (12,98 сек.)  і Хрысціна Ціманоўская ў бегу на 200 м (23,81 сек.).

У агульным заліку беларуская каманда набрала 281 бал і заняла другое месца. Пераможцам каманднага чэмпіянату Еўропы ў першай лізе стала зборная Партугаліі - 302 ачкі, якая і атрымала пуцёўку ў элітны дывізіён.

У вышэйшай лізе кантынентальнага форуму, спаборніцтвы праходзілі ў Быдгашчы, перамагла каманда Польшчы - 345 балаў. На другім радку падагульняючага пратакола размясціліся лёгкаатлеты Германіі - 317,5, а трэцімі сталі французы - 316,5.

Наступнымі стартамі для беларускіх лёгкаатлетаў стане матч Еўропа - ЗША, які з 9 па 10 верасня прыме мінскі стадыён "Дынама", а таксама чэмпіянат свету ў Досе (Катар) з 27 верасня па 6 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі