Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Лют 2015

Беларускія лёгкаатлеткі Талай і Ганчар выйгралі ўзнагароды "Рускай зімы" ў Маскве

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адна з вядучых беларускіх лёгкаатлетак Аліна Талай стала пераможцай міжнародных спаборніцтваў у закрытых памяшканнях "Руская зіма", якія праходзілі ў Маскве 1 лютага. Яна была лепшай на дыстанцыі 60 м з бар'ерамі. Другая беларуская бягуха Кацярына Ганчар заняла 3-е месца на "гладкіх" 60 м, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аліна Талай першынствавала на дыстанцыі 60 м з бар'ерамі, паказаўшы ў фінальным забегу час 8,02 сек. (рэзультат паўфіналу - 8,15 сек.). Другая следам за Талай у фінале прыбегла ўкраінка Ганна Платыціна (8,10 сек.), а трэцяя - расіянка Святлана Тапіліна (8,20 сек.). Як паведамлялася, нядаўна Аліна Талай перамагала на двух міжнародных турнірах у аўстрыйскай Вене і нямецкім Дзюсельдорфе менавіта на дыстанцыі 60 м з бар'ерамі, прычым у абодвух выпадках паказвала лепшы, чым на "Русскай зіме", час - адпаведна 8,00 сек. і 7,96 сек. У мінулым годзе Талай таксама была на вышэйшай прыступцы п'едэстала гонару маскоўскага турніру (8,05 сек.). На гэты раз барацьбу за ўзнагароды кароткага бар'ернага спрынту вяла яшчэ адна беларуская спартсменка Кацярына Паплаўская, аднак з рэзультатам 8,34 сек. яна не пераадолела кваліфікацыйны бар'ер паўфіналу.

Бронзавым прызёрам праведзеных спаборніцтваў на дыстацыі 60 м стала Кацярына Ганчар. У медальным забегу яна фінішавала з рэзультатам 7,42 сек. Беларуску апярэдзілі ўкраінка Алеся Поўх (7,27 сек.) і расіянка Хрысціна Сіўкова (7,37 сек.).

Апынулася за мяжой прызёраў "Рускай зімы-2015" на дыстанцыі 800 м пераможца мінулагодняга турніру і дзеючая чэмпіёнка Еўропы Марына Арзамасава. Спартсменка зборнай Беларусі заняла 5-е месца (2 мін. 05,40 сек.). Перамагла тут расіянка Кацярына Паістогава (2 мін. 02,11 сек.). Два беларускія атлеты дабраліся да фінальнага забегу на 60 м з бар'ерамі сярод мужчын. Віталь Парахонька ў ім быў 5-м (7,92 сек.), а Максім Лынша - 6-м (8,02 сек.). Пераможцу спаборніцтваў у гэтым відзе апярэдзіў фотафініш. Кубінец Дайран Роблес (7,69 сек.) толькі на імгненне апярэдзіў расіяніна Канстанціна Шабанава.

У мужчын у фінале на сярэдняй дыстанцыі 600 м прадстаўнік Беларусі Аніс Ананенка фінішаваў 5-м (1 мін. 18,09 сек.), а Андрэй Чурыла заняў 7-е месца ў фінальных спаборніцтвах па скачках у вышыню.

Гаспадары спаборніцтваў расіяне ў 13 нумарах праграмы занялі 17 прызавых месц (чатыры першыя, восем другіх і пяць трэціх).

Турнір "Руская зіма", які прайшоў у Маскве 24-ы раз, з'яўляецца буйнейшай традыцыйнай зімовай лёгкаатлетычнай падзеяй у спартыўным жыцці Расіі, што ўваходзіць у афіцыйны каляндар Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ). Ён уключыў у сябе таксама спаборніцтвы каманд спартшкол Масквы і Маскоўскай вобласці, забег "Дзеці чэмпіёнаў" (60 м) і цырымонію ўшаноўвання знакамітага расійскага лёгкаатлета-бегуна, алімпійскага чэмпіёна Юрыя Барзакоўскага ў сувязі з завяршэннем ім спартыўнай кар'еры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі