Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Feb 2017

Беларускія кнігі ў 2017 годзе шырока прадставяць на міжнародных выстаўках

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кнігі ў 2017 годзе будуць шырока прадстаўлены на міжнародных выстаўках, паведаміла сёння журналістам міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Яна прыняла ўдзел у пасяджэнні рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем быць на шэрагу міжнародных кніжных выставак", - расказала Лілія Ананіч. Паводле яе слоў, сумесна з дыпламатычнымі місіямі таксама прапрацавана пытанне правядзення круглых сталоў, навуковых канферэнцый, семінараў, прысвечаных кніжнай тэматыцы, таму што сёння ёсць "вялікая цікавасць да Беларусі як да краіны, якая ўмацоўвае сваю дзяржаўнасць на глыбокім гістарычным узроўні".

Напрыклад, у Вільнюсе (Літва) ужо на люты бягучага года запланаваны круглы стол, прысвечаны 500-годдзю беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, які пройдзе пры ўдзеле вучоных і выдаўцоў. Тэматычныя круглыя сталы таксама будуць арганізаваны ў Празе (Чэхія), у Варшаве (Польшча), у Санкт-Пецярбургу і Маскве (Расія), у Пекіне (Кітай). У Бялградзе (Сербія) адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя.

Нацыянальную кніжную экспазіцыю пакажуць у час Парыжскай міжнароднай выстаўкі, якая пройдзе ў сакавіку. Акрамя таго, беларускія выданні на працягу года ўбачаць на Лонданскім кніжным кірмашы (Вялікабрытанія). Поўны спектр айчынных і замежных кніжных навінак можна будзе ўбачыць і ў час Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, штотрадыцыйна праводзіцца ў лютым.

Лілія Ананіч звярнула ўвагу, што спецыяльныя мерапрыемствы пройдуць і ў час святкавання ў Полацку Дня беларускага пісьменства ў пачатку верасня. Адно з іх - міжнародны круглы стол з удзелам беларускіх і замежных пісьменнікаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі