Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

6 Mar 2023

Беларускія каратысты заваявалі шэсць медалёў на міжнародным турніры ў ААЭ

Беларускія каратысты заваявалі шэсць медалёў на міжнародным турніры ў ААЭ
Фота з архiва

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Шарджа завяршыўся адкрыты чэмпіянат ААЭ па каратэ Emirates Sports Karate Open з удзелам беларускіх атлетаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Усяго на міжнародных спаборніцтвах у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах выступілі амаль 600 спартсменаў з 19 краін. Беларускую каманду прадставілі восем каратыстаў, шасцёра з якіх сталі прызёрамі чэмпіянату.

Залатыя ўзнагароды турніру заваявалі Алег Мялёхін (кумітэ, вагавая катэгорыя да 60 кг) і Дэвід Нгуен (кумітэ, да 75 кг), таксама ў актыве нашай зборнай чатыры бронзавыя медалі. На трэцюю прыступку п'едэстала падымаліся Вераніка Баравік (ката), Ірына Шарыхіна (кумітэ, в/к да 55 кг), Марыя Азарава (кумітэ, да 61 кг) і Мікіта Кірыевіч (кумітэ, да 84 кг).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі