Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Крс 2016

Беларускія юніёры (U-18) атрымалі трэцюю запар перамогу на дамашнім ЧС па хакеі

13 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юніёрская зборная па хакеі (U-18) Беларусі атрымала трэцюю запар перамогу на дамашнім чэмпіянаце свету, абыграўшы 12 красавіка на "Чыжоўка-Арэне" сапернікаў з Францыі з лікам 3:2, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падапечныя Юрыя Файкова адкрылі лік ужо на 3-й мінуце першага перыяду, рэалізаваўшы большасць. Французы яшчэ да перапынку змаглі адыграцца. Дакладны кідок па варотах нанёс Энца Габі. Пасля адпачынку беларусы зноў змаглі выйсці наперад. Ігрок сапернікаў Джасцін Адамо не па правілах у сярэдняй зоне атакаваў Максіма Сушко, за што быў пакараны пяцімінутным штрафам і выдаленнем да канца гульні. Уладзіславу Мартынюку спатрэбілася крыху больш як 30 секунд, каб выкарыстаць колькасную перавагу зборнай Беларусі. У заключныя дваццаць мінут сустрэчы Леанід Іваноўскі павялічыў перавагу ў ліку гаспадароў, але напружаную канцоўку гульні забяспечыў хуткі гол у адказ на 48-й мінуце. Госці мелі яшчэ некалькі шанцаў, каб закінуць шайбу і перавесці гульню ў авертайм, але не выкарысталі іх.

Беларусь (U-18) - Францыя (U-18) - 3:2 (Мартынаў, 3, у большасці, Мартынюк, 33, у большасці, Іваноўскі, 46 - Габі, 16, у большасці, Бугро, 48).

Раней на сусветным форуме юніёрская зборная Беларусі дабілася перамог у сустрэчах з хакеістамі Казахстана (5:2) і Нарвегіі (6:3).

У трэці гульнявы дзень на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Мінску адбыліся яшчэ два матчы. Германія ў авертайме была мацнейшай за Казахстан (4:3), хакеісты Нарвегіі выйгралі ў Аўстрыі з лікам 4:2.

Турнірную табліцу пасля трох тураў узначальваюць гаспадары чэмпіянату: 1. Беларусь - 9 ачкоў (3 гульні); 2. Германія - 8 (3); 3. Казахстан - 4 (3); 4. Францыя - 3 (3); 5. Нарвегія - 3 (3); 6. Аўстрыя - 0 (3).

Чарговыя матчы турніру адбудуцца 13 красавіка. Зборная Беларусі згуляе з равеснікамі з Аўстрыі. Пачатак матчу ў 19.00. Нарвегія сустрэнецца з Казахстанам (12.00), каманда Францыі правядзе гульню з Германіяй (15.30).

Каманда, якая зойме першае месца ў групе А дывізіёна 1, атрымае права ў наступным сезоне выступіць у топ-дывізіёне, апошняя дружына апусціцца ў групу В. Арганізатары чэмпіянату - Міжнародная федэрацыя хакея з шайбай, Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Прэзідэнцкі спартыўны клуб.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі