Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Ліп 2016

Беларускія гімнасткі заваявалі восем медалёў на этапе Кубка свету ў Германіі

4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Меліціна Станюта і Кацярына Галкіна заваявалі восем медалёў на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар беларускай зборнай Меліціна Станюта ў індывідуальным мнагабор'і паказала другі рэзультат - 73,900 бала. Выйграла ў гэтым відзе расіянка Дзіна Аверына - 74,050 бала. Яшчэ адна беларуска Кацярына Галкіна падзяліла ў мнагабор'і трэцяе месца са спартсменкай з Грузіі, абедзве гімнасткі набралі аднолькавую колькасць балаў - 73,150.

У асобных практыкаваннях Меліціна Станюта заняла першае месца ў кампазіцыі з абручом - 18,900. Такую ж суму ачкоў атрымала ўкраінская гімнастка Ганна Рызатдзінава. У выніку абедзве спартсменкі ўзняліся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару. Кацярына Галкіна зусім няшмат уступіла дзвюм пераможцам, заняўшы трэці радок падагульняючага пратакола - 18,250 бала.

Меліціна Станюта яшчэ тройчы ўзнімалася на п'едэстал гонару ў берлінскім спартыўным комплексе "Макс Шмелінг Хале". Сярэбраныя медалі на рахунку беларускі ў практыкаваннях з булавамі і мячом. Бронзавая ўзнагарода ў практыкаванні са стужкай. Кацярына Галкіна да трэцяга месца пасля выступлення з абручом таксама дабавіла бронзу ў кампазіцыі з булавамі.

Перад стартам XXXI летніх Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра беларускія грацыі ў ліпені прымуць удзел яшчэ ў двух этапах Кубка свету ў Казані і Баку. Алімпійскі турнір па мастацкай гімнастыцы адбудзецца з 19 па 21 жніўня. Медалі ў Бразіліі будуць разыграны ў індывідуальным мнагабор'і і групавых практыкаваннях.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі