Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Кст 2021

Беларускія фехтавальшчыцы выйгралі два медалі на спаборніцтвах у Мексіцы

Беларускія фехтавальшчыцы выйгралі два медалі на спаборніцтвах у Мексіцы

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі Ганна і Яна Андрэенка з Гомеля выйгралі два медалі на этапе Кубка свету катэгорыі сатэліт па фехтаванні на рапірах, які завяршыўся ў Гвадалахары (Мексіка), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ганна Андрэенка стала ўладальніцай золата, па ходу турніру перамогшы саперніцу з Калумбіі Валянціну Уртада-Мора - 15:2, амерыканак Скайлар Найт (15:7) і Эрыку Кастанеда (15:12), мексіканак Наталі Міхель (15:13), якая выйграла бронзу, і Алелі Эрнандэс (15:13), якая ў выніку стала сярэбраным прызёрам.

Яна Андрэенка стартавала з перамогі над мексіканкай Жанет Пачэка (15:8), калумбійкай Таццянай Прыета (15:8), яшчэ адной прадстаўніцай Мексікі Мелісай Рэбаледа (15:6). У паўфінале ўраджэнка Гомельшчыны была вымушана прызнаць перавагу Алелі Эрнандэс - 13:15, аднак згодна з рэгламентам турніру стала бронзавай медалісткай спаборніцтваў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі