Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Снж 2023

Беларускія эндапратэзы каленнага сустава пачалі ўстанаўліваць пацыентам у 6-й бальніцы Мінска

Беларускія эндапратэзы каленнага сустава пачалі ўстанаўліваць пацыентам у 6-й бальніцы Мінска

18 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія эндапратэзы каленнага сустава пачалі ўстанаўліваць пацыентам у 6-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска, паведаміў журналістам намеснік галоўнага ўрача па траўматолага-артапедычнай дапамозе бальніцы Станіслаў Траццяк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нашы пацыенты ведаюць, што не першы год мы выкарыстоўваем эндапратэзы тазасцегнавага сустава беларускай вытворчасці, якія паказалі сябе даволі якасным медыцынскім вырабам. А цяпер з'явілася айчынная альтэрнатыва і замежнаму эндапратэзу каленнага сустава", - сказаў Станіслаў Траццяк.

Выпрабаванні першых мадэлей эндапратэзаў, распрацаваных у тэхнапарку БНТУ "Палітэхнік", праходзілі ў бягучым годзе, і хірургі 6-й бальніцы таксама ў іх удзельнічалі. "Мы ўнеслі пэўныя прапановы па дапрацоўцы інструментарыю для зручнасці ўстаноўкі. Супрацоўнікі "Палітэхніка" адгукнуліся і даволі хутка скарэкціравалі інструментарый. І ўжо ў снежні мы атрымалі першую партыю - 100 штук - гатовых да выкарыстання эндапратэзаў каленнага сустава", - расказаў намеснік галоўнага ўрача. І дадаў, што першых двух пацыентаў прааперыравалі на мінулым тыдні.

"У бліжэйшы час чакаецца пастаўка яшчэ адной партыі - каля 300 штук - для нашай клінікі, таму будзем нарошчваць аб'ёмы выкарыстання айчынных эндапратэзаў каленнага сустава. Гэта добры зачын, каб аказваць нашым пацыентам планавую артапедычную дапамогу", - адзначыў Станіслаў Траццяк.

Ацэньваючы якасць, ён заўважыў, што беларускія эндапратэзы даволі канкурэнтаздольныя. Яны выраблены з якаснага металу і пластыку. "Па якасці металу, на мой погляд, ніякіх адрозненняў няма (у параўнанні з імпартнымі вырабамі. - Заўвага БЕЛТА). Што датычыцца пластыкавага ўкладыша, я сказаў бы, што яго якасць нават значна вышэйшая, чым у імпартных аналагаў, - адзначыў намеснік міністра галоўнага ўрача. - Лічу, што айчынны эндапратэз мае права на жыццё не толькі ў нашай краіне, але яго можна разглядаць і ў якасці пастаўкі за мяжу".

Што датычыцца пераваг, выкарыстанне прадукцыі айчыннага вытворцы дазволіць скараціць тэрміны пастаўкі. А гэта, у сваю чаргу, будзе ўплываць на планамернасць работы пры аказанні артапедычнай дапамогі насельніцтву Мінска, падкрэсліў Станіслаў Траццяк. Ён дадаў, што ўсе вырабы для пацыентаў бясплатныя.

Першыя аперацыі з выкарыстаннем айчыннага эндапратэза каленнага сустава прайшлі ў штатным рэжыме, пацыенты рыхтуюцца да выпіскі і другога этапу - рэабілітацыі, якая ўключае комплекс фізіяпрацэдур, лячэбную фізкультуру. Усё гэта накіравана на аднаўленне функцыі суставаў пасля аперацыі.

На сёння ў бальніцы штотыдзень выконваюць 50-52 аперацыі па эндапратэзаванні каленных і тазасцегнавых суставаў. У параўнанні з самым плённым у гэтым плане 2019 годам магутнасці нарасцілі ў 2 разы. Тады выконвалася каля 25 аперацый за тыдзень. Гэта ўдалося ажыццявіць за кошт выканання аперацый у дзве змены, у тым ліку ў выхадныя дні, растлумачыў Станіслаў Траццяк.

Адной з першых аперацыю з выкарыстаннем айчыннага эндапратэза каленнага сустава правялі 84-гадовай Марыі Жаўрыд. Жанчына расказала журналістам, што цяпер, праз сем сутак пасля аперацыі, адчувае сябе выдатна. "Станаўлюся на зямлю хворай нагой і цвёрда іду наперад, таму ўсё добра", - сказала яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі