У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Сак 2019

Беларускія дзюдаісты выйгралі 5 узнагарод на юніёрскім КЕ ў Грэцыі

Беларускія дзюдаісты выйгралі 5 узнагарод на юніёрскім КЕ ў Грэцыі
Фота з VK-акаўнта JUDOBELARUS.COM

25 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі 5 медалёў (3 залатыя і 2 бронзавыя) на юніёрскім Кубку Еўропы (U-21) па дзюдо, які прайшоў 23-24 сакавіка ў Афінах, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другі дзень спаборніцтваў бронзавымі ўзнагародамі вызначыліся Аляксандр Сідорык (вагавая катэгорыя - 90 кг) і Жанна Асіповіч (70 кг).

Як паведамлялася раней, у першы дзень спаборніцтваў на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падымаліся Руслан Галавачоў (60 кг), Дзмітрый Мужайла (66 кг) і Ягор Трухан (73 кг).

У агульнакамандным заліку беларуская каманда заняла першае месца, на другім месцы размясцілася турэцкая зборная (2 залатыя, 3 сярэбраныя і 5 бронзавых узнагарод), на трэцім - дзюдаісты з Косава (2 залатыя і 1 бронзавы медалі).

Удзел у юнацкім Кубку Еўропы па дзюдо прынялі больш за 360 атлетаў з 26 краін свету.

Дзюдо ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў у Мінску. У чэрвені 2019 года ў "Чыжоўка-Арэне" будуць разыграны 15 камплектаў узнагарод у гэтым відзе спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс