Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Feb 2018

Беларускія баскетбалісты перамаглі чэмпіёнаў Еўропы ў кваліфікацыі ЧС

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты зборнай Беларусі атрымалі першую перамогу ў адборачным турніры чэмпіянату свету-2019, абыграўшы дома чэмпіёнаў Еўропы славенцаў з лікам 93:92, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У стартавым матчы другога круга спаборніцтваў кваліфікацыйнай групы А каманда Аляксандра Круцікава змагла дабіцца поспеху пасля трох паражэнняў запар. Першая палова сустрэчы прайшла ў абсалютна роўнай барацьбе - спачатку беларусы вялі з невялікай перавагай, затым госці змаглі адарвацца на 9 ачкоў, але на вялікі перапынак разрыў быў мінімальным - 47:46 на карысць Славеніі.

У сярэдзіне трэцяй чвэрці ўжо гаспадары змаглі выйсці наперад на 9 ачкоў - 64:55, аднак славенцы тут жа зрабілі рывок - 10:0 і зноў аказаліся ў лідарах. Тым не менш канцоўку чвэрці лепш правялі беларусы і перад заключнай дзесяцімінуткай вялі 75:74. Чацвёртая чвэрць стала барацьбой нерваў, у якой больш удачлівымі аказаліся беларускія баскетбалісты, якія змаглі перайграць куды больш славутых апанентаў з мінімальнай перавагай - 93:92 (26:24, 20:23, 29:27, 18:18).  У складзе беларускай зборнай самым рэзультатыўным стаў Дэван Садлер, у актыве якога 25 ачкоў. Гэтак жа добра дзейнічалі малады форвард Максім Салаш, які набраў 20 ачкоў, і ветэран каманды Аляксандр Кудраўцаў, у якога на 2 балы менш.

У першым крузе беларусы прайгралі славенцам на іх пляцоўцы з лікам 74:87, затым двойчы ўступілі ў дамашніх паядынках: чарнагорцам - 67:91 і іспанцам - 82-84.

Пасля ўчарашняй вікторыі галоўны трэнер пераможцаў Аляксандр Круцікаў сказаў, што верыў у сваіх падапечных. У папярэднім паядынку яны ўсяго два ачкі ўступілі адной з лепшых дружын планеты - Іспаніі. І вось учора змаглі перайграць дзеючых чэмпіёнаў Старога Свету. На думку настаўніка, беларусы перамаглі за кошт байцоўскага характару і каманднага духу, усе ігракі згулялі вельмі добра і заслужылі самых добрых слоў. Дзякуючы выйгрышу ў славенцаў беларусы захоўваюць шанцы на выхад у наступную стадыю кваліфікацыі.

Два заключныя матчы адборачнага турніру сусветнага першынства зборная Беларусі правядзе на выездзе - 28 чэрвеня ў Чарнагорыі і 1 ліпеня ў Іспаніі.

У наступны этап кваліфікацыі ЧС-2019 выйдуць па 3 лепшыя каманды з 8 адборачных груп. Пасля другога этапу 12 лепшых прадстаўнікоў Старога Свету атрымаюць пуцёўкі ў Кітай, дзе з 31 жніўня па 15 верасня 2019 года пройдзе планетарнае першынство з удзелам 32 каманд з усіх кантынентаў.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі