Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

7 Снж 2015

Беларускія баскетбалісткі сталі пераможцамі турніру памяці Уладзіміра Рыжанкова

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі кадэцкай зборнай Беларусі (U-16) сталі пераможцамі XIX Міжнароднага турніру памяці першага кіраўніка Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі Уладзіміра Рыжанкова, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень спаборніцтваў на пляцоўцы клуба "Мінск-2006" беларускі абыгралі равесніц з Украіны з лікам 55:46 (11:19, 14:12, 11:8, 19:7). Да гэтага падапечныя Вікторыі Дацук перайгралі каманды Літвы і Расіі.

У спаборніцтвах юнакоў першае месца заняла зборная Украіны, серабро ў літоўскай зборнай, а беларускія баскетбалісты сталі ўладальнікамі бронзы.

Па выніках турніру былі вызначаны лепшыя ігракі - у дзяўчат гэта Ксенія Малашка (Беларусь), у юнакоў Майсей Кім (Украіна). Сярод бамбардзіраў не было роўных Далі Данскіхітэ (Літва) - 65 ачкоў і Вадзіму Радукану (Малдова) - 46 ачкоў. Міс турніру - Вераніка Гумянюк (Украіна), містар турніру - Ян Марынін (Беларусь). Акрамя таго, прызамі адзначаны лепшыя ў гульнявых амплуа. У цырымоніі ўзнагароджання прынялі ўдзел сын Уладзіміра Рыжанкова - першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі, старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў і трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандр Мядзведзь, дырэктар Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па гульнявых відах спорту Уладзімір Расека і галоўны трэнер нацыянальных каманд па баскетболе Анатоль Якубенка. Арганізатары спаборніцтваў: Міністэрства спорту і турызму, НАК Беларусі, Беларуская федэрацыя баскетбола, Мінгарвыканкам, ДУ "Белспортзабеспячэнне".

Турнір памяці Уладзіміра Рыжанкова быў заснаваны ў 1996 годзе. За заслугі перад Айчынай Уладзімір Мікалаевіч быў удастоены званняў "Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Рэспублікі Беларусь", "Заслужаны трэнер БССР", узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР, прызам і памятным медалём Міжнароднага алімпійскага камітэта.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі