У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Жнв 2018

Беларускія атлеты заваявалі восем узнагарод на ЧС па веславанні на байдарках і каноэ ў Партугаліі

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі восем узнагарод на чэмпіянаце свету па веславанні на байдарках і каноэ ў партугальскім Мантэмор-у-Велью, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У актыве каманды тры залатыя медалі. Золата прынёс у скарбонку дуэт Глеб Саладуха і Дзяніс Махлай на дыстанцыі 200 м. Каміла Бобр і Алена Ноздрава фінішавалі першымі ў каноэ-двойцы на 200 м. Падняўся на верхнюю прыступку п'едэстала гонару Арцём Козыр, перамогшы трэці раз запар на сусветных форумах у каноэ на 200 м.

Сярэбраныя ўзнагароды заваявала ў байдарцы на 5000 м Марына Літвінчук, а таксама Алена Ноздрава ў каноэ на 500 м.

Бронзавыя медалі на рахунку Вольгі Худзенка, якая выступіла ў байдарцы на 500 м, Алены Ноздравай у каноэ на 200 м, якая сабрала поўны камплект узнагарод чэмпіянату. На трэцяй пазіцыі фінішавалі ў каноэ-двойцы на 500 м Надзея Макарчанка і Вольга Клімава.

У медальным заліку зборная Беларусі па веславанні на байдарках і каноэ заняла чацвёртае месца. Першае - у каманды Германіі (сем залатых, чатыры сярэбраныя і два бронзавыя медалі), другія венгры, на трэцяй пазіцыі расійскія весляры.

На папярэднім сусветным форуме 2017 года ў Чэхіі беларуская каманда заваявала шэсць медалёў, у тым ліку два залатыя - у актыве Вольгі Худзенка і Арцёма Козыра.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску