Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Jun 2016

Беларускія атлеты заваявалі алімпійскія ліцэнзіі ў 25 відах спорту

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш як 130 беларускіх спартсменаў заваявалі алімпійскія ліцэнзіі ў 25 відах спорту, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Чарговыя кваліфікацыйныя нарматывы для выступлення на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра выканалі ў мінулы ўік-энд беларускія лёгкаатлеты, якія прымалі ўдзел у чэмпіянаце краіны ў Гродне. Ірына Якалцэвіч стала чэмпіёнкай па скачках з шастом з рэзультатам 4 м 50 см. У спаборніцтвах мужчын у трайным скачку алімпійскія пропускі зарабілі ўсе прызёры - Арцём Бандарэнка, Дзмітрый Платніцкі і Максім Несцярэнка.

Пацвердзіў свой высокі ўзровень вопытны кідальнік молата Іван Ціхан, які паказаў другі рэзультат сезона ў свеце, паслаўшы снарад на 80 м 04 см.

Бягуха Аліна Талай таксама ўпэўнена стала чэмпіёнкай краіны ў бегу на 100 м з бар'ерамі, пераадолеўшы дыстанцыю за 12,71 сек. У сусветным рэйтынгу яна займае цяпер 6-е месца.

Кваліфікацыйны нарматыў на чэмпіянат Еўропы ў Амстэрдаме, які пройдзе з 6 па 10 ліпеня, выканала Настасся Пузакова. У Гродне яна заваявала залатую ўзнагароду на дыстанцыі 3000 м з перашкодамі (рэзультат - 9 мін 53,23 сек).

Чэмпіянат Беларусі ў Гродне наведалі прэзідэнт Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі Свен Арнэ Хансэн і член савета Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі, прэзідэнт эстонскай федэрацыі лёгкай атлетыкі Эрых Тэйгамягі. Яны далі высокую ацэнку арганізацыі спаборніцтваў і выказалі ўпэўненасць, што Беларусь можа паспяхова праводзіць лёгкаатлетычныя турніры высокага ўзроўню.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі