Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Ліс 2016

Беларускія атлеты перамаглі ў міжнародным турніры па барацьбе памяці Алега Караваева

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты перамаглі ў 23-м Міжнародным камандным турніры па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева, што адбыўся ў мінскім Палацы спорту, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У вырашальным паядынку за першае месца сустрэліся барцы з Расіі і Беларусі. Гаспадары прымалі ўдзел у спаборніцтвах дзвюма камандамі. У васьмі паядынках першая зборная Ігара Пятрэнкі атрымала пяць перамог. Поспеху на барцоўскім дыване дабіліся Саслан Даураў (59 кг), Павел Лях (71 кг), Джавід Гамзатаў (85 кг), Аляксандр Грабовік (98 кг), Кірыл Грышчанка (130 кг).

Другая каманда зборнай Беларусі заняла на турніры памяці Алега Караваева трэцяе месца, адолеўшы ў матчавай сустрэчы барцоў з Украіны.

У Бухарэсце адбыўся таксама розыгрыш Кубка еўрапейскіх нацый па вольнай барацьбе. Жаночая зборная Беларусі стала сярэбраным прызёрам. У фінале беларускія спартсменкі ўступілі саперніцам з Расіі 1:7.

Галоўным стартам беларускіх барцоў у бліжэйшы час стане чэмпіянат свету ў неалімпійскіх вагавых катэгорыях, які пройдзе 10-11 снежня ў Будапешце.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі