У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Чэр 2016

Беларускія артысты спяюць на мовах свету на фестывалі нацыянальных культур

3 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія артысты спяюць на мовах свету на XI Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які пройдзе ў Гродне 4-5 чэрвеня, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Акрамя ўдзельнікаў нацыянальных аб'яднанняў у Гродна прыедуць амаль 40 вядомых беларускіх выканаўцаў. Госці свята выступяць у гала-канцэрце "Кветкі Радзімы". З фестывальнай сцэны будуць гучаць песні, папулярныя ў розных краінах, - нацыянальныя хіты на сербскай, украінскай, эстонскай і іншых мовах.

Так, Аляксей Грос запяе на эстонскай мове, група Las Vegas - на латышскай. На беларускай мове выканае "Рэчаньку" група Navi, а "Дразды" спяюць "А я лягу-прылягу".

Арганізатары свята ў Гродне падрыхтавалі насычаную музычную праграму. Фестываль не страціў свае традыцыйныя элементы: гасцей запросяць падворкі, будзе працаваць інтэрнацыянальная пляцоўка, пройдуць канцэрты нацыянальных мастацтваў. У праграме фестывалю матарызаваны парад, лазернае шоу, выстаўкі нацыянальнага начыння і зброі, спартыўныя спаборніцтвы, работа арт-гарадка, кінапаказы пад адкрытым небам.

У гэтым годзе адзін з самых папулярных сімвалаў Беларусі - бусел - выбраны ў якасці сімвалам фестывалю. Крыло птушкі ўпрыгожана палітрай сімвалаў розных нацыянальнасцей. Стылізаваная выява бусла размешчана на рэкламнай і сувенірнай прадукцыі.

Традыцыйным лагатыпам фестывалю таксама застаўся цвецік-сяміцвецік, які сімвалізуе разнайстайнасць і мірнае жыццё ў Беларусі розных нацыянальнасцей. Яго тэма шырока выкарыстана ва ўбранні горада.

Фестываль нацыянальных культур праходзіць у Беларусі кожныя два гады з 1996 года. Ён стартуе ў раёнах, праходзяць абласныя конкурсы, сталіцай свята па традыцыі з'яўляецца Гродна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс