Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

27 Feb 2018

Беларускія алімпійцы вярнуліся на радзіму

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскія чэмпіёнкі па біятлоне ў эстафеце 4х6 км Надзея Скардзіна, Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава і Дар'я Домрачава, а таксама каманды па канькабежным спорце, лыжных гонках, гарналыжным спорце, медыцынская і адміністрацыйная групы вярнуліся сёння з Пхёнчхана, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск спартсменаў сустракалі кіраўнікі спартыўнай галіны на чале з першым віцэ-прэзідэнтам НАК Андрэем Асташэвічам і першым намеснікам міністра спорту і турызму Вячаславам Дурновым.

Андрэй Асташэвіч адзначыў, што застаўся задаволены выступленнем беларускіх канькабежцаў. "Нашы канькабежцы падышлі блізка да п'едэстала. Што датычыцца сітуацыі, якая здарылася з Антонам Кушнірам, то ў фрыстайле, як і ў мастацкай гімнастыцы, выстаўляецца шмат спецыфічных балаў. Мы своечасова схамянуліся, дзякуй Прэзідэнту, думаю, што ў будучым суддзі будуць ацэньваць менавіта якасць скачка. Але фрыстайлісты паказалі, якая ў нас моцная школа", - заявіў ён.

Пасля прылёту спартсмены падзяліліся эмоцыямі ад праведзенай Алімпіяды. Надзея Скардзіна расказала, што ў першы дзень ёй не верылася ў перамогу. "Шокавы стан, але нечым і чароўны. У Сочы быў першы медаль, але там быў асабісты, а тут камандны, эмоцыі, напэўна, у чатыры разы мацнейшыя", - адзначыла яна.

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава расказала, што пасля пераможнай гонкі каманда сабралася разам з трэнерамі і абмеркавала гонку. "Успомнілі моманты, ад якіх ва ўсіх мурашкі па целе бегаюць. Мы яшчэ раз пражылі гэту гонку, пасядзелі паўгадзіны, а потым пайшлі спаць і адпачываць, але заснуць удалося не адразу. Наша каманда заўсёды была дружная, што мы і даказалі гэтым золатам. Кожная Алімпіяда асаблівая, гэта была сапраўды азіяцкая, усходняя", - падкрэсліла спартсменка.

Канькабежка Марына Зуева адзначыла, што не поўнасцю рэалізавала сябе на гэтай Алімпіядзе. "Не было моцных эмоцый, можа быць, калі б я поўнасцю сябе рэалізавала, было б інакш. Сабой я задаволена, але на трэніроўках рабіла лепш. Заўтра пачну ўжо рыхтавацца да наступных спаборніцтваў", - сказала яна.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па канькабежным спорце Сяргей Мінін дадаў, што каманда выступіла на Алімпіядзе дастойна. "Хлопцам і дзяўчатам прыкра, вядома, што яны не поўнасцю рэалізавалі сябе. Глыбокага аналізу яшчэ не праводзілі, але ў цэлым рэзультатам задаволены, у мас-старце добра выступілі. Думаю, што спецыялісты ў канькабежным спорце, балельшчыкі, маладыя спартсмены не сумавалі ў час трансляцыі", - сказаў ён.

На Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане зборная Беларусі заваявала два залатыя і адзін сярэбраны медалі. У выніку беларуская каманда заняла 15-е месца ў медальным заліку.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі