Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

11 Стд 2013

Беларускія абаронныя прадпрыемствы прымуць удзел у буйной выстаўцы ў Абу-Дабі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія кампаніі абароннага сектара прадставяць свае найноўшыя тэхналогіі, сістэмы і абсталяванне на буйной міжнароднай выстаўцы ўзбраенняў і тэхналогій бяспекі IDEX-2013, якая пройдзе з 17 па 21 лютага ў горадзе Абу-Дабі, сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі па інфармацыі і сувязях з грамадскасцю Уладзімір Лаўранюк.

"Беларусь нязменна ўдзельнічае ў выстаўцы IDEX з 1999 года. Нашы прадпрыемствы прадстаўляюць там свае лепшыя распрацоўкі і ўзоры тэхнікі", - падкрэсліў Уладзімір Лаўранюк. На гэты раз у выставачным цэнтры Abu Dhabi National Exhibition Centre, які размешчаны ў самым цэнтры сталіцы, сваю прадукцыю прадставяць 8 кампаній беларускай абароннай прамысловасці, сярод якіх ДЗГУП "Белзнешпрамсэрвіс", ААТ "МЗКЦ", ААТ "Алеўкурп", ААТ "140 рамонтны завод", ААТ "АГАТ-сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання", ААТ "Пеленг", ААТ "КБ "Дысплэй". Арганізатарам беларускай экспазіцыі выступае ЗАТ "Белтэхэкспарт". Плануецца, што дэлегацыю ўзначаліць старшыня Дзяржкамваенпрама Сяргей Гурулёў.

IDEX - адна з найбольш прадстаўнічых пляцовак абароннага профілю ў свеце і буйнейшая на Блізкім Усходзе міжнародная выстаўка ўзбраенняў, тэхналогій бяспекі. Яна праводзіцца пад патранатам прэзідэнта ААЭ і пры падтрымцы ўрада і ўзброеных сіл краіны. Паводле інфармацыі арганізатараў выстаўкі, у гэтым годзе ў ёй прымуць удзел больш як 900 кампаній - практычна ўсе, хто займаецца выпускам зброі ў свеце. Паводле папярэдніх ацэнак арганізатараў салона, яго наведаюць больш як 50 тыс. чалавек, хоць ён адкрыты толькі для спецыялістаў. "Мерапрыемства з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для стварэння і ўмацавання адносін з дзяржаўнымі ведамствамі, прадпрыемствамі і прадстаўнікамі ўзброеных сіл па ўсім рэгіёне", - падкрэсліў Уладзімір Лаўранюк.

Акрамя таго, ён расказаў, што беларускія распрацоўкі будуць прадстаўлены на міжнароднай выстаўцы Intersec, якая пройдзе ў Дубаі з 15 па 17 студзеня. Гэта першая вялікая выстаўка ў гэтым годзе, на якой сваю прадукцыю ў галіне сродкаў бяспекі прадставяць беларускія прадпрыемствы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі