Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Май 2020

Беларускія і польскія акцёры разам прачытаюць "Пана Тадэвуша" анлайн

Беларускія і польскія акцёры разам прачытаюць
Сцэна са спектакля "Пан Тадэвуш" Купалаўскага тэатра. Фота з архіва

21 мая, Мінск /Кар.БЕЛТА/. Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы і Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі (Польшча) 21 мая ўпершыню правядуць сумесныя анлайн-чытанні паэмы Адама Міцкевіча "Пан Тадэвуш", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе тэатра.

"Пан Тадэвуш" - сапраўдны беларуска-польскі культурны скарб, буйнейшы твор вядомага паэта і публіцыста Адама Міцкевіча. У 2014 годзе Мікалай Пінігін на сцэне Купалаўскага тэатра паводле матываў паэмы паставіў аднайменны спектакль. У тым жа годзе п’есу паказалі ў Парыжы - горадзе, дзе Адам Міцкевіч і напісаў "Пана Тадэвуша", - расказалі ў тэатры.

З боку Купалаўскага тэатра ў чытаннях прымуць удзел Павел Харланчук-Южакоў, Марта Голубева, Хрысціна Дробыш, а таксама народны артыст Беларусі Аляксандр Падабед. З боку польскіх калег выступяць Хрысціна Кацпровіч-Сакалоўска, Данута Бах, Іаланта Бароўска і Катажына Мікевіч. Рэжысёр мерапрыемства - Алена Ганум.

Да анлайн-чытанняў можна будзе далучыцца бясплатна з любой кропкі свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі