Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

22 Жнв 2019

Беларускія і кітайскія тэлежурналісты плануюць зняць дакументальныя фільмы аб дзвюх краінах

Беларускія і кітайскія тэлежурналісты плануюць зняць дакументальныя фільмы аб дзвюх краінах

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Правядзенне Першага беларуска-кітайскага медыяфоруму, а таксама падрыхтоўку дакументальных фільмаў аб дзвюх краінах, абмеркавалі на XXVI Пекінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

На палях выстаўкі прайшлі перагаворы намесніка міністра інфармацыі Беларусі Ігара Бузоўскага і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудага з намеснікам кіраўніка Дзяржаўнага ўпраўлення радыёвяшчання і тэлебачання КНР Фань Вэйпінам, у час якіх прадстаўнікі беларускай і кітайскай дэлегацый абмеркавалі стратэгію развіцця супрацоўніцтва ў інфармацыйнай сферы і кнігавыданні дзвюх краін.

Кітайскі бок падтрымаў ініцыятыву пралангавання мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Галоўным дзяржаўным упраўленнем па справах прэсы, выдавецтваў, радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Кітая, які быў падпісаны ў 2015 годзе.
На сустрэчы ішла размова і аб правядзенні беларуска-кітайскага медыяфоруму ў 2020 годзе ў Беларусі, які аб'яднае прадстаўнікоў інфармацыйнай сферы дзвюх краін. "Вылучана прапанова абмяняцца тэлегрупамі для падрыхтоўкі дакументальных фільмаў пра нашы краіны, культуру і сучасных аўтараў кніг. Фань Вэйпін зацікаўлены ў замацаванні ініцыятыў абноўленым мемарандумам і, падкрэсліваючы важнасць гэтага напрамку, прапанаваў яго падпісанне ў час чарговай сустрэчы кіраўнікоў дзвюх дзяржаў - Аляксандра Лукашэнкі і Сі Цзіньпіна", - расказалі ў ведамстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі