Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Лют 2019

Беларускаму харэографу Клары Малышавай уручылі японскі ордэн Узыходзячага Сонца

Беларускаму харэографу Клары Малышавай уручылі японскі ордэн Узыходзячага Сонца

15 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Выкладчыку-харэографу Клары Малышавай уручылі японскі ордэн Узыходзячага Сонца, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася 15 лютага ў Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжы, дзе працуе выкладчыкам народная артыстка Беларусі Клара Малышава. Такім чынам японскі бок адзначыў яе вялікі ўклад у выхаванне японскіх артыстаў балета, а таксама садзейнічанне ва ўмацаванні сувязей паміж артыстамі балета Японіі і Беларусі.

Многія гады Клара Малышава вучыць не толькі беларускіх, але і замежных, у тым ліку японскіх, студэнтаў і артыстаў. З 1977 па 1990 год яна курыравала навучанне больш як 40 японскіх студэнтаў, якія ў далейшым сталі прафесійнымі артыстамі балета і кіраўнікамі ўласных балетных студый. З 1989 года на працягу 17 гадоў Клара Малышава штогадова наведвала Японію па запрашэнні японскага боку, праводзіла там майстар-класы і розныя пастаноўкі.

"Актыўная шматгадовая дзейнасць Клары Малышавай садзейнічала развіццю японскага балета і пашырэнню сувязей паміж Японіяй і Беларуссю", - перакананы часовы павераны ў справах Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага. Дыпламат урачыста ўручыў ордэн Узыходзячага Сонца з залатымі і сярэбранымі промнямі ад імя імператара Японіі. Клара Малышава стала першым кавалерам гэтага японскага ордэна сярод грамадзян Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі