Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Кст 2016

Беларускаму самбісту Сцяпану Папову ўручана прэмія Fair Play

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускаму самбісту Сцяпану Папову ўручана прэмія Fair Play за жэст у духу сумленнай барацьбы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.

Цырымонія ўручэння ўзнагарод прэміі Fair Play адбылася 15 кастрычніка ў Будапешце.

"Вельмі прыемна атрымаць гэту ўзнагароду. Многія падыходзілі і віншавалі, гаварылі, што мой учынак усхваляваў усіх аматараў спорту. Пыталіся пра Беларусь і цікавіліся самба. Такая ўзнагарода стала першай у свеце ў гісторыі нашага віду спорту, таму ёй радуюцца не толькі ў Беларусі. Самба - кантактны від спорту, тут ніхто не хоча здавацца, таму церпім ледзь ці не да страты прытомнасці. На гэты раз выпадак адбыўся ў Еўрагульнях, калі напружанне ў фінальнай схватцы і эмоцыі з боку балельшчыкаў зашкальвалі, таму гэты ўчынак і атрымаў такі рэзананс. І я, безумоўна, рады ўзнагародзе", - расказаў Сцяпан Папоў.

Па выніках пасяджэння Выканкама міжнароднай арганізацыі Fair Play беларускаму самбісту Сцяпану Папову ўручаны дыплом за жэст у духу сумленнай барацьбы. Усяго на саісканне ўзнагарод у намінацыях "Жэст Fair Play", "Прапаганда прынцыпаў Fair Play", "Кар'ера ў стылі Fair Play", "Моладзь" было вылучана 49 кандыдатаў з больш як 20 краін. Члены выканкама па выніках галасавання вызначылі 32 лепшых, якія сталі ўладальнікамі спецыяльных прызоў, дыпломаў і падзяк.

Кандыдатура Сцяпана Папова была вылучана Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міжнароднай федэрацыі самба і Беларускай асацыяцыі спартыўнай прэсы.

Жэст у стылі Fair Play (сумленная барацьба) беларускі самбіст з Лепеля Сцяпан Папоў прадэманстраваў у фінальным паядынку першых Еўрапейскіх гульняў у Баку. З першых секунд схваткі было зразумела, што ў фінальным паядынку ў вагавой катэгорыі да 74 кг супраць Аміла Гасімава з Азербайджана беларускі спартсмен нацэлены выключна на перамогу. Сцяпан адразу ж павёў у ліку, але затым сапернік зраўнаваў лік. Аднак беларус зноў выйшаў наперад і правёў балявы прыём, за што яму была прысуджана чыстая перамога. Траўміраванаму саперніку Сцяпан Папоў дапамог пакінуць дыван.

У гісторыі беларускага спорту ўладальнікамі ўзнагарод Fair Play з'яўляюцца трохразовы алімпійскі чэмпіён па вольнай барацьбе Аляксандр Мядзведзь, чэмпіён Еўропы па настольным тэнісе Уладзімір Самсонаў. Цяпер да іх далучыўся і чэмпіён Еўрагульняў у Баку Сцяпан Папоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс