Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Ліс 2018

Беларуская царква ў Лондане прызнана лепшым у свеце рэлігійным будынкам

Беларуская царква ў Лондане прызнана лепшым у свеце рэлігійным будынкам

30 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Драўляная беларуская царква ў Лондане прызнана лепшым рэлігійным будынкам на Сусветным архітэктурным фестывалі, які праходзіць 28-30 лістапада ў Амстэрдаме. Такую інфармацыю размясціла на сваёй старонцы ў Facebook лонданскае архітэктурнае бюро Spheron Architects, супрацоўнікі якога з'яўляюцца аўтарамі праекта, паведамляе БЕЛТА.

Сярод канкурэнтаў беларускай царквы на конкурсе былі рэлігійныя пабудовы з Індыі, Турцыі, Тайланда, Партугаліі, Ірана, Аўстраліі і Сінгапура. Акрамя таго, царква прэтэндуе на перамогу ў намінацыі "Лепшае выкарыстанне дрэва".

Царква святога Кірыла Тураўскага і Усіх святых заступнікаў беларускага народа была пабудавана ў Лондане ў 2016 годзе як мемарыял ахвярам катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Яна размешчана насупраць Беларускай бібліятэкі і музея імя Францыска Скарыны, заснаванымі беларускімі ўніяцкімі свяшчэннікамі. У царкве функцыянуе  энергазберагальная сістэма ацяплення, устаноўлена спецыяльная дарожка для інвалідных калясак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс