Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Снж 2020

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка заваявала тытул "Вяртанне года"

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка заваявала тытул

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка стала ўладальніцай узнагароды "Вяртанне года" Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гэтай намінацыі 31-гадовая беларуска абышла Цветану Піронкаву (Балгарыя), Лауру Зігемунд (Германія) і Патрыцыю Марыю Цыг (Румынія). У бягучым годзе экс-першая ракетка планеты Вікторыя Азаранка, якая займае цяпер 13-е месца ў сусветным рэйтынгу, перамагла на турніры ў Нью-Ёрку, а таксама дабіралася да фіналу на US Open і спаборніцтвах у Остраве.

Акрамя таго, Вікторыя Азаранка і яшчэ адна беларуска - дзясяты нумар сусветнага рэйтынгу Арына Сабаленка - былі ў спісе прэтэндэнтак на званне лепшай тэнісісткі планеты. У выніку галасавання прадстаўнікоў сусветных СМІ гэты тытул дастаўся 22-гадовай прадстаўніцы ЗША Сафіі Кенін. Сёлета яна ўпершыню ў кар'еры стала пераможцай турніру серыі "Вялікага шлема", выйграўшы адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, а таксама гуляла ў фінале "Ралан Гарос".

У намінацыі "Прагрэс года" перамагла 19-гадовая польская тэнісістка Іга Свёнтак.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі