Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

4 Стд 2022

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Адэлаідзе

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Адэлаідзе
Фота з архiва

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (27-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі WTA-500 у аўстралійскай Адэлаідзе з прызавым фондам $703 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду беларуска перамагла іспанскую тэнісістку Паўлу Бадосу (8) - 6:3, 6:2. Сустрэча доўжылася 1 гадзіну 15 мінут. У пыядынку за выхад у чвэрцьфінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з прадстаўніцай Аўстраліі Прысцылай Хон (263). Учора ў матчы 1/8 фіналу парнага разраду Вікторыя Азаранка і Паўла Бадоса перамаглі ў дзвюх партыях японскі тандэм Сюко Ааяма / Ена Шыбахара - 6:4, 6:2.

Другая ракетка планеты беларуска Арына Сабаленка пачне выступленне ў Адэлаідзе з 1/8 фіналу. Яе апапаненткай будзе славенка Кая Юван (100).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі