Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Май 2022

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Рыме

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Рыме
Фота з архiва

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру катэгорыі WTA-1000 у Рыме з прызавым фондам $2,5 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў 1/8 фіналу восьмая ракетка планеты перамагла амерыканскую тэнісістку Джэсіку Пегулу, якая займае 11-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, - 6:1, 6:4. У паядынку за выхад у паўфінал саперніцай Арыны Сабаленка будзе пераможца сустрэчы паміж яшчэ дзвюма прадстаўніцамі ЗША - Амандай Анісімавай (32-і нумар рэйтынгу WTA) і Даніэль Колінз (9). У 1/16 фіналу Сабаленка ўпэўнена перамагла кітаянку Чжан Шуай (42-і нумар сусветнага рэйтынгу) - 6:2, 6:0.

Таксама сёння яшчэ адна беларуска Вікторыя Азаранка (16) у матчы 1/8 фіналу згуляе з першай ракеткай свету полькай Ігай Свёнтак. У першым раўндзе Азаранка разграміла прадстаўніцу Швейцарыі Вікторыю Галубіч (56) - 6:3, 6:0, а ў 1/16 фіналу была мацнейшая за калумбійскую тэнісістку Асорыю Серана (58) - 6:2, 6:4.

Турнір на адкрытых грунтавых кортах італьянскай сталіцы завершыцца 15 мая. Затым лепшыя тэнісісткі свету адправяцца ў Парыж, дзе 22 мая на кортах "Ралан Гарос" стартуе другі ў сезоне турнір серыі "Вялікага шлема" - адкрыты чэмпіянат Францыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі